"Культура - вот что делает белоруса белорусом, а не просто "тутэйшым", в какой бы точке земного шара он ни находился. Не только наше богатейшее наследие: литература, музыка, архитектура - но и язык, который мы должны знать, история, которую мы должны помнить, и ценности, которые мы должны уважать", - подчеркнулЛукашенко.

А КАК НАСЧЕТ ЭТОГО:
"Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут ничего делать, кроме как разговаривать на нём, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык — бедный язык. В мире существует только два великих языка — русский и английский", - подчеркнул Лукашенко.

Что случилось с Лукашенко? От него ли мы слышим эти слова?

Ответ на наше предложение - гастроли Лукашенко в ОАЭ

ПРАБЛЕМА

Адзіным недахопам гэтай разнастайнай і шматбаковай Праграмы культурнага і аздараўленчага Турнэ з'яўляецца нізкая зацікаўленасць прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, ад рашэнняў якіх залежыць стан развіцця і падтрымкі нацыянальнага асяроддзя беларускамоўнага грамадства. Нізкае састаўленне чыноўнікаў да гэтай гістарычнай падзеі адлюстроўвае іх адносіны да захавання і развіцця беларускай традыцыйнай культуры, папулярызацыі народнай творчасці сярод моладзі і падлеткаў, шанавання носьбітаў і стваральнікаў фальклорнага мастацтва з боку дзяржаўных устаноў, якія аказваюць уплыў на шырокае выхаванне беларускага грамадства.

Яскравым прыкладам гэтых адносін да беларускай традыцыйнай культуры з'яўляецца праца Міністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь, якое на працягу чатырох дзён з 19 па 23 жніўня сведчыла перад удзельнікамі 8 Рэспубліканскага Фестывалю фальклорнага мастацтва Берагіня аб тым, што ўсе галоўныя дзяржаўныя газеты і часопісы з'яўляюцца інфармацыйнымі спонсарамі гэтай падзеі і
ні дала ніводнага водгуку аб гэтых мерапрыемствах сваім чытачам. На працягу чатырох дзён спаборніцтва дзіцячых калектываў сярод БелТэлерадые кампаніі не знайшлося ніводнага аператара, які б зрабіў рэпартаж аб гэтым Сваце фальклорнага мастацтва для беларускага тэлебачання. Між тым, больш за 500 прадстаўнікоў дзіцячага фальклору з розных куточкаў Беларусі трымалі ў захапленні Рудабельскую Рэспубліку сваім мастацтвам спеваў, танчылі, вадзілі карагоды, жартавалі, дэманстравалі беларускі строй адзення, зробленага рукамі майстроў з іх вёсачак, жыццё жыхароў якіх ужо канула ў лета і разам з сядзібамі назаўсёды знікае з карты Беларусі.

Праз гэты, нажаль не адзіны, прыклад выяўляецца зацікаўленасць нядаўна абранай на пасаду Міністра Інфармацыі спадарыні Л.С.
Ананіч, у паводзінах якой здзіўляе ня толькі само стаўленне кіраўніка адной з галоўных ідэалагічных устаноў краіны ў дачыненні да народнага мастацтва, але і нізкі прафесійны ўзровень кіруючай асобы, якая ганьбіць у сваёй рэзалюцыі прапанову Міжнароднай арганізацыі і запрашэнне да ўдзелу ў гэтых падзеях кіруючых асоб Рэспублікі Беларусь.

Складаецца ўражанне, што падтрымка ўдзельнікаў фестываляў Берагіня, дзеля якія звярнуліся ў Міністэрства Інфармацыі, больш турбуе амерыканскі бок, чым беларускія ўстановы. Па сутнасці, сваімі паводзінамі і ўчынкам, згодна рэзалюцыі ад 10/07/2014 N:1751
Міністр Інфармацыі выкінула ў папяровую карзіну не толькі матэрыяльную спадчыну Беларусі, якая захоўваецца па лініі ЮНЭСКА, але і абразіла ўсіх удзельнікаў гэтага Турнэ, на інфармацыйную падтрымку і краўдфандынгавы збор сродкаў для якіх, не знайшлося месца на старонках газет і часопісаў Беларусі.

З'яўляючыся сведкам такіх адносін да нацыянальнай самабытнасці з боку дзяржаўных асоб і станоўчай справы шматлікіх людзей, бяссрэбранікаў нашага часу, якія ўкладаюць сваю плённую працу і душу ў справах захавання залатога Фонд беларускай нацыі, якія шануюць сваю традыцыйную культуру, якія маюць гонар і годнасць, каб быць на чале самабытных калектываў фальклорнага мастацтва, каб затым сутыкнуцца з такімі не зацікаўленымі адносінамі да сябе і сваёй справы з боку дзяржавы, якая павінна клапаціцца аб гэтым у першую чаргу і, на дзяржаўным узроўні, дапамагаць гэтым самаадданым людзям... Прабачце, але нічога, акрамя абурэння, казаць далей не магчыма.

Горш за ўсе што, гледзячы на адносіны да беларускай спадчыны і зняважаны прыклад кіраўніцтва краіны, людзі ў Беларусі таксама развучваюцца шанаваць і паважаць ня толькі свае традыцыі і культуру, але і губляюць сваю нацыянальную адметнасць у свеце, а без гэтай адметнасці ніякія эканамічныя, спартыўныя і палітычныя ўкладанні ў развіццё дзяржавы не маюць сэнсу, бо калі няма самабытнай, культурнай беларускай нацыі, то няма і аблічча беларускай краіны ў сусвеце другіх краін.


"У сувязі з гэтым, мы адзначаем неабходнасць асабістай увагі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі да гэтай падзеі ў культурным і міжнародным жыцці і прапануем стварэнне спецыяльнай камісіі, на чале з Беларускім Фондам Культуры, з удзелам Саюза прадпрымальнікаў, з удзелам кіруючых асоб, з прадстаўнікамі грамадскасці, якія будуць аказваць усебаковую падтрымку ўдзельнікам Міжнароднага Турнэ, дзеля матэрыяльнай падтрымкі гэтай падзеі з жыцця беларускага і замежнага грамадства."

Ад імя ўдзельнікаў Турнэ пісьмо падрыхтавана Тамарай Кавальчук